|
Задайте свой вопрос здесь |
Что Вы знаете о вакцинации? |
Информация | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
Наши телефоны |
---|
Регистратура:
для справок: |
|
УЗ "Бобруйская центральная больница"Телефон горячей линии (8 0225) 72-70-00
режим работы: в рабочие дни с 8.00 до 17.00, |
Об истории медицины Бобруйщины |
Пасля вызвалення Бабруйшчыны ад белапалякаў органы савецкай улады звярнулі ўвагу на медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. У 1920 г. у Глушы адкрыўся фельчарскі пункт, праз 4 гады рэарганізаваны ва ўрачэбную амбулаторыю. Сельскай бальніцай стала і Туркоўская ўрачэбная амбулаторыя. У 1923 г. у Цялушы адкрыты фельчарскі пункт, які праз тры гады стаў бальніцай на 15 ложкаў, а ў 1926 г. пры ёй было адкрыта радзільнае аддзялянне. Бальніца на 15 ложкаў была адкрыта ў пас. Глуша. У 30-я гады ХХ ст. з лячэбна-прафілактычных устаноў дзейнічала 2 бальніцы : Цялушская і Качэрыцкая, 4 урачэбна-амбулаторныя ўчасткі, 6 урачэбных пунктаў : Камінтэрнаўскі, Любоніцкі, Туркоўскі, Гарадзецкі, Брожскі, Добоснянскі і 5 фельчарскіх пунктаў : Казуліцкі, Жыліцкі, Дурыніцкі, Кісялевіцкі, Ясеньскі. У раёне працавала 11 урачоў, 20 фельчараў, 16 акушэрак і столькі ж медсясцёр.
1976 г.- у Бабруйскім раёне сетка медыцынскіх устаноў прадстаўлена:
1982 г. - медыцынскае абслугоўванне і лячэнне ў раёне ажыццяўляюць 5 участковых бальніц, раённая паліклініка, 25 фельчарска-акушэрскіх пунктаў і 5 здраўпунктаў, у якіх працуюць 60 урачоў і больш за 242 працаўнікоў медперсаналу.
1990 г. - у раёне дзейнічаюць 36 медыцынскіх устаноў рознай катэгорыі. Медыцынскую дапамогу жыхары раёна атрымліваюць па 15 урачэбных спецыяльнасцях.
1992 г. - тэрытарыяльна-медыцынскае аб’яднанне раёна мае ў сваім складзе Цэнтральную раённую паліклініку, Глушанскую бальніцу на 100 коек з амбулаторыяй, 4 сельскіх участковых бальніцы на 185 коек з амбулаторыямі, 3 сельскіх урачэбных амбулаторыі, 22 фельчарска-акушэрскіх здраўпунктаў. У іх працуюць 60 урачоў і 200 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.
1994 - 2004 гг. - медыцынская дапамога насельніцтву раёна аказваецца Цэнтральнай раённай паліклінікай на 250 наведванняў за змену, 4 участковымі бальніцамі на 135 коек : Глушанскай, Кавалёўскай, Міхалёўскай, Цялушскай, 5 сельскімі ўрачэбнымі амбулаторыямі і 21 фельчарска-акушэрскім пунктам. За гэты час адбылося поўнае тэхнічнае пераабсталяванненне медыцынскіх устаноў раёна. Установа «Бабруйская цэнтральная раённая паліклініка» ў 2004 г. набыла новае медыцынскае абсталяванне, сярод якога : 2 стаматалагічныя ўстаноўкі, сухажаровачныя шафы, халадзільнікі, а таксама кампьютэры, і санітарны аўтамабіль.
Жыхарам вескі сталі даступны ўльтрагукавая дыягносціка, гастрадуодэнаскапія, іншыя новыя метады дыягносцікі і лячэння. Значныя перамены адбыліся і ў кадравым складзе медыцынскіх работнікаў раёна. 2005 г. – у раёне працуе 42 урачы, 182 сярэдніх медыцынскіх работнікаў. У 2005 г. адбылася структурная рэарганізацыя сістэмы аховы здароўя горада і раёна. Раённая паліклініка перададзена ў гарадскую камунальную маёмасць. Але сетка ўсіх лячэбна-прафілактычных устаноў раёна і парадак аказання медыцынскай дапамогі захаваны. У раёне дзейнічае УЗ “Бабруйская цэнтральная раённая паліклініка”, Глушанская бальніца на 40 коек. Міхалёўская сельская участковая бальніца на 35 коек, Кавалёўская сельская ўчастковая бальніца на 30 коек, Цялушская бальніца на 30 коек, 5 урачэбных амбулаторый і 21 ФАП.
* Бабруйскі раён : Даведачна-інфармацыйны матэрыял. – Бабруйск, 1992. – С.2. Малышев Ф.Ф. |